Дзень моладзі і студэнцтва

24.06.2024

30 чэрвеня – Дзень моладзі і студэнцтва ў Беларусі
24 июня 2024
Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня Беларусь адзначае Дзень моладзі і студэнцтва – свята маладосці, творчасці, энергіі, дапытлівасці і рамантыкі.

Свята вядзе сваю гісторыю з часоў СССР, калі Дзень савецкай моладзі адзначаўся ў апошнюю нядзелю чэрвеня. Указам Прэзідэнта Беларусі № 157 ад 26 сакавіка 1998 г. «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» Дзень моладзі адзначаецца ў краіне штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня, а ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Беларусі № 237 ад 25 чэрвеня 2021 г. свята стала называцца Дзень моладзі і студэнцтва з мэтай павышэння статусу студэнцкай моладзі і яе ролі ў грамадска-палітычным жыцці беларускага грамадства і дзяржавы, аб'яднання студэнцкай і працоўнай моладзі на аснове традыцый пераемнасці моладзевых рухаў.

У Беларусі маладзёжная палітыка праводзіцца вельмі актыўна, існуе мноства маладзёжных арганізацый і саюзаў, якія маюць мясцовае і агульнадзяржаўнае значэнне. Гэтыя аб’яднанні займаюцца праблемамі сучаснай моладзі, дапамагаюць маладому пакаленню ўдасканальвацца ва ўсіх напрамках: спартыўным, адукацыйным, творчым.

Сярод найбольш вядомых маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў можна назваць Беларускую лігу інтэлектуальных каманд («БЛІК»), Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю (БРПА), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ), Беларускую маладзёжную грамадскую арганізацыю ратавальнікаў-пажарных, Рэспубліканскую маладзёжную грамадскую арганізацыю «Ліга добраахвотнай працы моладзі», Беларускую рэспубліканскую скаўцкую асацыяцыю, Маладзёжнае спартыўнае грамадскае аб'яднанне «Школа мужнасці», Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская арганізацыя сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў «”Мы – дзецям”» і інш.

поделиться в:
Ещё в этом разделе